ЭЛЕКТРО́ННА-ПРАМЯНЁВЫ ПЕРАПЛА́Ў,
працэс атрымання зліткаў і адлівак з чыстых і звышчыстых металаў (найперш тугаплаўкіх і высакародных), а таксама сплаваў у высокім вакууме ў электронна-прамянёвых печах. Маса зліткаў — ад дзесяткаў грам да дзесяткаў тон.
Крыніца электронаў — электронныя пушкі (ад адной да 6—8) сумарнай магутнасцю да 6 МВт. Метал, што пераплаўляецца, падаецца ў зону дзеяння электроннага праменя ў выглядзе расходнага электрода, злітка, гранул, парашку і
Літ.:
Тихоновский А.Л., Тур А.А. Рафинирование металлов и сплавов методом электронно-лучевой плавки. Киев. 1984;
Электронно-лучевая плавка. Киев, 1997.
І.Л.Побаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)